Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/946578_701546/
Дата раздрукоўкі: 15.07.2020 05:43
12.03.2018 19:41 Эканоміка

У Беларусі зацверджаныя дадатковыя меры для ўдасканалення ўмоў дзейнасці навукова-тэхналагічных паркаў

Мінск, 12 сакавіка. У Беларусі прынятыя дадатковыя меры для ўдасканалення ўмоў дзейнасці навукова-тэхналагічных паркаў. Адпаведны ўказ № 105 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 сакавіка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Дакумент устанаўлівае права тэхнапаркаў ствараць фонды інавацыйнага развіцця, сродкі якіх могуць выкарыстоўвацца для фінансавання інавацыйных праектаў, якія выконваюцца рэзідэнтамі, і падтрымкі матэрыяльна-тэхнічнай базы.

З'яўляецца магчымасць правядзення гнуткай арэнднай палітыкі ў залежнасці ад ўзроўню тэхналагічнага ўкладу вытворчасці і тэрміну дзейнасці рэзідэнтаў.

Тэхнапаркам і іх рэзідэнтам даюцца льготы пры ўвозе на тэрыторыю краіны тэхналагічнага абсталявання для рэалізацыі праектаў у межах дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Беларусі.

Прыняцце ўказа "дазволіць актывізаваць дзейнасць навукова-тэхналагічных паркаў як цэнтраў інавацыйнага развіцця і пляцовак для арганізацыі высокатэхналагічных вытворчасцяў", адзначае прэс-служба.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239