Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/12/eu_946603_369874/
Дата раздрукоўкі: 22.10.2020 21:29
12.03.2018 21:50 Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Мытныя органы Беларусі рэалізуюць тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі

Мінск, 12 сакавіка. Тры праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі, якія плануюцца да рэалізацыі мытнымі органамі Беларусі, ухваленыя Еўрапейскім саюзам, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт. Праекты будуць рэалізаваныя ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча — Беларусь — Украіна" на 2014—2020 гады.

Паводле інфармацыі ДМК, мэтай аднаго з праектаў, "Паляпшэнне аперацый кіравання мяжой у аўтадарожных пунктах пропуску "Брузгі" і "Бераставіца", з'яўляецца паляпшэнне бяспекі на беларуска-польскай мяжы шляхам мадэрнізацыі лакальных вылічальных сетак. Уклад Еўрасаюза складзе прыблізна мільён еўра. Праект падтрыманы і ўзгоднены з партнёрам — Падляскім ваяводствам Рэспублікі Польшча.

Другі праект, "Паляпшэнне эфектыўнасці мытнага кантролю ў аўтадарожным пункце пропуску "Дамачава", скіраваны на паляпшэнне якасці мытнага кантролю на беларуска-польскай мяжы. У рамках гэтага праекта, узгодненага з партнёрам — Люблінскім ваяводствам Польшчы, пункт пропуску "Дамачава" будзе аснашчаны вагавымяральным абсталяваннем.

Трэці праект, "Узмацненне магчымасцяў кіналагічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча", таксама падтрыманы польскім партнёрам — падатковай адміністрацыяй Беластока. Як адзначаюць у ДМК, павышэнне мабільнасці груп кінолагаў дазволіць з большай эфектыўнасцю ажыццяўляць кантроль за перамяшчэннем забароненых тавараў, дасць значную падтрымку ў барацьбе з незаконным перамяшчэннем наркатычных сродкаў і арганізаванай злачыннасцю.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239