Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/13/946539_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.10.2020 09:44
13.03.2018 10:26 Эканоміка

У студзені экспарт тавараў у натуральным выражэнні вырас больш чым на 21%

Мінск, 13 сакавіка. Па выніках студзеня 2018 года экспарт тавараў у натуральным выражэнні ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года павялічыўся на 21,3%, імпарт — на 15,4%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Пры гэтым сярэднія цэны экспарту выраслі на 12,5%, імпарту — на 9,2%.

Як паведамлялася, у студзені 2018 года знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў 5 мдрд 238 млн долараў ЗША (на 30,8% больш, чым у студзені 2017 года), у тым ліку экспарт — 2 млрд 488,7 млн (на 36,5% больш), імпарт — 2 млрд 749,3 млн (на 26% больш).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239