Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/13/946621_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:29
13.03.2018 10:40 Палітыка, Эканоміка

На беларуска-аргенцінскіх кансультацыях паміж МЗС абмеркаваныя пытанні пашырэння гандлёва-эканамічных сувязяў і дагаворна-прававой базы

Мінск, 13 сакавіка. У Буэнас-Айрэсе 12 сакавіка прайшлі беларуска-аргенцінскія кансультацыі па палітычных пытаннях з удзелам намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін Яўгена Шастакова і Даніэля Раймандзі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносінаў, уключаючы палітычнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў межах міжнародных арганізацый. Асаблівая ўвага нададзеная пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў і развіццю дагаворна-прававой базы.

Па выніках кансультацый падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Аргенціны па пытаннях двухбаковых кансультацый.

Як паведамлялася, у межах візіту дэлегацыі Беларусі ў краіны Лацінскай Амерыкі 8 сакавіка адбылася сустрэча ў парламенце Аргенціны. Шастакоў адзначыў неабходнасць развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку для надання дадатковай дынамікі двухбаковым кантактам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навуковай, культурнай, спартыўнай і іншых сферах.

Аргенцінскі бок інфармаваў пра стварэнне парламенцкай групы дружбы з Беларуссю і пацвердзіў зацікаўленасць у садзеянні развіццю двухбаковых кантактаў па розных напрамках.

Таксама 7—8 сакавіка адбыўся візіт у Аргенціну беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Паўлам Калаурам. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Банка развіцця, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Беларуская дэлегацыя правяла перамовы ў Цэнтральным банку, Нацыянальным кангрэсе, Міністэрстве сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, Міністэрстве вытворчасці, Лацінаамерыканскім банку развіцця, Міжамерыканскім банку развіцця, Банку аргенцінскай нацыі.

Дзелавая частка дэлегацыі, якая была прадстаўленая шэрагам топ-менеджараў беларускіх прадпрыемстваў (ААТ "БелАЗ", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Белшына", ААТ "Белкамунмаш", ТАА "Бульбаш"), прыняла ўдзел у бізнес-форуме, падчас якога азнаёміла прадстаўнікоў аргенцінскіх кампаній з беларускай прадукцыяй.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН