Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/13/946635_12345/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 08:25
13.03.2018 12:03 Спорт

Беларус Юрый Голуб выйграў золата ў біятлоне на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане

Мінск, 13 сакавіка. Беларус Юрый Голуб заваяваў залаты медаль у біятлоне ў катэгорыі В3 для спартсменаў з парушэннямі зроку на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане.

Беларускі спартсмен пераадолеў дыстанцыю ў 12,5 км за 39.23,7. На другім месцы ўкраінец Аляксандр Казік, які саступіў лідару 2,7 секунды, бронза таксама ва ўкраінца Юрыя Уткіна.

Гэта трэці медаль, які Голуб прынёс у скарбонку беларускай зборнай на гэтай Паралімпіядзе. Раней ён выйграў сеаэбро ў лыжнай гонцы на 20 км і серабро ў спрынце на 7,5 км.

У актыве Беларусі ўжо 7 медалёў: 2 залатыя, 3 сярэбраныя і 2 бронзавыя.

14 сакавіка беларусы працягнуць выступ у лыжным спрынце ў мужчын і жанчын.

Паралімпійскія гульні праходзяць у Паўднёвай Карэі з 9 па 18 сакавіка. Разыгрываецца 80 камплектаў узнагарод у шасці відах спорту. Змагаюцца за медалі каля 700 прадстаўнікоў 48 каманд. Беларусь на гульнях прадстаўляюць 15 атлетаў у двух відах спорту — біятлоне і лыжных гонках.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН