Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/13/946660_225876/
Дата раздрукоўкі: 21.05.2018 23:42
13.03.2018 15:25 Грамадства

Урад Беларусі зацвердзіў пагадненне з Расіяй аб стварэнні асабліва падахоўнай тэрыторыі "Запаведнае Паазер`е"

Мінск, 13 сакавіка. Урад Беларусі зацвердзіў пагадненне з Расіяй аб стварэнні трансмежавай асабліва падахоўнай прыроднай тэрыторыі "Запаведнае Паазер`е". Адпаведная пастанова Савета міністраў № 186 ад 7 сакавіка апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Пагадненне было падпісанае 30 верасня 2017 года ў Сочы.

Асабліва падахоўная тэрыторыя створаная для захавання ўнікальнай біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Віцебскага і Себежскага Паазер`я, прылеглых да мяжы дзвюх краін. Падахоўная прыродная тэрыторыя "Запаведнае Паазер`е" аб`яднае з расійскага боку нацыянальны парк "Себежскі" (Пскоўская вобласць), а з беларускага — рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Чырвоны Бор" і рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Асвейскі". Гэта дазволіць палепшыць супрацоўніцтва ў галіне аховы і маніторынгу навакольнага асяроддзя, навуковых даследаванняў, захавання біялагічнай разнастайнасці, а таксама развіцця экалагічнай асветы насельніцтва і экалагічнага турызму, гаворыцца ў пагадненні.

Адказным за накіраванне паведамлення аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжання ў сілу гэтага пагаднення, прызначанае Міністэрства замежных спраў.

Плошча ландшафтнага заказніка "Асвейскі" складае 27,7 га. Там жывуць 164 віды птушак, 9 відаў земнаводных і 5 відаў паўзуноў. На тэрыторыі ў 34 га заказніка "Чырвоны Бор" жывуць 20 відаў рэдкіх жывёл, 200 відаў птушак, расце 18 відаў рэдкіх раслін.

У расійскім парку "Себежскі", тэрыторыя якога складае 50 га, налічваецца 49 відаў млекакормячых і 202 віды птушак.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН