Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/13/946675_887459/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2018 23:28
13.03.2018 14:34 Грамадства, Эканоміка

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд былому старшыні Салігорскага райвыканкама

Мінск, 13 сакавіка. 13 сакавіка Вярхоўны суд Беларусі пацвердзіў прысуд Мінскага абласнога суда ў дачыненні да былога старшыні Салігорскага райвыканкама Аляксандра Рымашэўскага, апеляцыйныя скаргі абвінавачанага і яго абароны пакінутыя без задавальнення, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар ВС Юлія Ляскова.

4 снежня мінулага года былы кіраўнік Салігорскага раёна абласным судом быў прызнаны вінаватым "у прыняцці службовай асобай матэрыяльных каштоўнасцяў, якія перадаюцца выключна ў сувязі з яе службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у яе кампетэнцыю, і выкананне ў інтарэсах давальніка хабару дзеянняў, якія гэтая асоба павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабару), учыненае ў асабліва буйным памеры асобай, што займае адказную пасаду".

Абласны суд на падставе ч. 3 арт. 430 КК прызначыў Рымашэўскаму пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці, пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, і пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, на пяць гадоў.

Як паведамлялася раней, чыноўнік атрымаў 16.900 долараў у якасці незаконнага ўзнагароджання за тое, што лабіяваў інтарэсы кампаніі "Белросаграсэрвіс". У судзе ён віну не прызнаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН