Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/13/946703_666999/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2018 02:39
13.03.2018 16:39 Эканоміка

Урад зацвердзіў парадак выдачы дазволу на выкананне міжнародных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах

Мінск, 13 сакавіка. Савет міністраў пастановай ад 7 сакавіка № 188 зацвердзіў палажэнне аб парадку выдачы аўтамабільным перавозчыкам дазволу на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах.

Згодна з палажэннем пытанні, звязаныя з выдачай аўтаперавозчыкам дазволаў, разглядаюцца на пасяджэннях пастаянна дзейнай камісіі Міністэрства транспарту і камунікацый, паведаміла прэс-служба ўрада. Для атрымання дазволу аўтаперавозчык падае ў Мінтранс дакументы, уключаючы заяву аб выдачы дазволу ўсталяванай формы.

Мінтранс разглядае пададзеныя дакументы і пры неабходнасці ўзгадняе пункт пропуску і час перасячэння дзяржаўнай мяжы Беларусі, названыя ў пададзеным аўтаперавозчыкам раскладзе руху транспартных сродкаў, узгодненым з уладальнікамі пасажырскіх тэрміналаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, з Дзяржаўным пагранічным камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам.

На падставе пададзеных і іншых атрыманых дакументаў і (або) звестак прымаецца рашэнне аб выдачы (адмове ў выдачы) аўтамабільнаму перавозчыку дазволу. Дазвол выдаецца на пяць гадоў. Да яго прыкладаецца расклад руху транспартных сродкаў, зацверджаны Мінтрансам.

Пры заканчэнні тэрміну дзеяння дазволу і неабходнасці працягу выканання міжнародных перавозак аўтаперавозчык звяртаецца ў Мінтранс для выдачы новага дазволу не пазней як за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння раней выдадзенага.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН