Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/13/946719_976542/
Дата раздрукоўкі: 21.05.2018 23:41
13.03.2018 16:44 Эканоміка, Грамадства

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў дарожнае пакрыццё і тратуары на шэрагу вуліц Мінска будуць абноўленыя

Мінск, 13 сакавіка. Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў дарожнае пакрыццё і тратуары на шэрагу вуліц у Мінску будуць абноўленыя, паведаміў 13 сакавіка на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама" Дзяніс Глінскі.

"У сувязі з II Еўрапейскімі гульнямі, якія пройдуць у Мінску у 2019 годзе, будуць абноўленыя дарожнае пакрыццё і тратуары на прылеглай да стадыёна "Дынама" тэрыторыі. Але гэта не значыць, што мы забудзем пра іншыя вуліцы ў Мінску", — сказаў Глінскі.

Паводле яго слоў, зараз рыхтуецца адпаведная праграма абнаўлення сталічных вуліц. "На сесіі Мінгарсавета ў канцы сакавіка яна будзе разгледжаная, выдзеленае фінансаванне на бягучы рамонт з поўнай заменай асфальтабетоннага пакрыцця на шматлікіх мінскіх вуліцах", — сказаў Глінскі.

Спецыялісты "Гаррамаўтадара" будуць працаваць не толькі на цэнтральных вуліцах, але і ў спальных раёнах.

З 21 па 30 чэрвеня 2019 года Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні — спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз на чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. У межах II Гульняў будуць праведзеныя спаборніцтвы па 15 відах спорту, 10 з якіх стануць кваліфікацыйнымі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа. Удзел у Гульнях возьмуць больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН