Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/13/eu_946626_12345/
Дата раздрукоўкі: 10.07.2020 08:24
13.03.2018 10:01 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Краўчанка на сустрэчы ў Бруселі заявіў пра неабходнасць узмацнення практычнай аддачы ад Усходняга партнёрства

Мінск, 13 сакавіка. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка 12 сакавіка ўзяў удзел у штогадовай сустрэчы старэйшых службовых асоб ініцыятывы Еврособза "Усходняе партнёрства" (УП).

Як паведамляе прэс-служба МЗС, кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў у якасці аднаго з асноўных дакладчыкаў на пленарнай сесіі, прысвечанай удасканаленню дзейнасці ініцыятывы ў святле вынікаў саміту УП 2017 года.

Падчас пленарнай часткі мерапрыемства і тэматычных дыскусій Краўчанка выклаў падыходы Беларусі па павышэнні эфектыўнасці інстытуцыйнай структуры УП. Беларускі прадстаўнік, у прыватнасці, у сваім выступе зрабіў акцэнт на неабходнасці ўзмацнення практычнай аддачы ад ініцыятывы, яе арыентацыі на канкрэтныя праекты ў такіх сферах, як транспарт, энергаэфектыўнасць, развіццё інфармацыйных тэхналогій.

Прадстаўнік Беларусі заклікаў да далейшага выкарыстання Усходняга партнёрства ў якасці пляцоўкі для раўнапраўнага дыялогу паміж ЕС і краінамі-партнёрамі з мэтай умацавання ўзаемнага даверу і бяспекі ў рэгіёне. Намеснік міністра замежных спраў пацвердзіў зацікаўленасць і гатоўнасць краіны да перамоваў па новым базавым пагадненні з Еўрапейскім саюзам.

У межах мерапрыемства беларускі прадстаўнік сустрэўся з дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па Расіі, Усходняму партнёрству, Цэнтральнай Азіі і АБСЕ Люкам Дэвінем, з намеснікам кіраўніка генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Катарынай Мацерновай.

Краўчанка таксама ўзяў удзел у кансультацыях кіраўнікоў дэлегацый шасці краін — партнёраў Усходняга партнёрства з пасламі па асобых даручэньнях шэрагу дзяржаў Еўрасаюза.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239