Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/14/946786_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.06.2018 12:59
14.03.2018 10:07 Палітыка

Намеснік кіраўніка МЗС Дапкюнас абмеркаваў з прадстаўніком ААН супрацоўніцтва па супрацьдзеянні наркотыкам і гандлю людзьмі

Мінск, 14 сакавіка. Супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з наркотыкамі абмяркоўвалася 13 сакавіка ў Вене на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з выканаўчым дырэктарам Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНП) Юрыем Фядотавым.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і УНЗ у сферы супрацьдзеяння сусветнай праблеме наркотыкаў, закранулі праблематыку барацьбы з гандлем людзьмі, у тым ліку ў кантэксце выканання ініцыяванай Беларуссю рэзалюцыі 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН "Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі". Дапкюнас і Фядотаў абмеркавалі магчымасці актывізацыі работы Міжустаноўскай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі.

Дапкюнас адзначыў важнасць пашырэння практычнага ўзаемадзеяння Беларусі і УНП, у тым ліку ў кантэксце рэалізацыі ў краіне мерапрыемстваў глабальнай праграмы па папярэджанні і супрацьдзеянні гандлю людзьмі і незаконнаму ўвозу мігрантаў, а таксама ў рамках рэгіянальнай праграмы УНП для Усходняй Еўропы ў галіне барацьбы са злачыннасцю і наркатрафікам.

Былі таксама закранутыя пытанні падрыхтоўкі канферэнцыі "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху", якая пройдзе ў кастрычніку 2018 гадоў ў Мінску.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН