Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/14/946879_946880/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:41
14.03.2018 15:57 Эканоміка

"Белнафтахім" другі раз за апошні тыдзень павышае цэны на аўтамабільнае паліва

Мінск, 14 сакавіка. Канцэрн "Белнафтахім" другі раз за апошні тыдзень павышае цэны на аўтамабільнае паліва. Рознічныя цэны на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва 15 сакавіка на аўтазаправачных станцыях павялічваюцца на 1 капейку, або ў сярэднім на 0,76%.
Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 23 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 31 капейку, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 53 капейкі, дызпаліва — 1 рубель 34 капейкі.

10 сакавіка бензін падаражэў на 1 капейку, дызпаліва — на 2. Адначасова "Белнафтахім" анансаваў новы падыход да цэнаўтварэння на нафтапрадукты: "У залежнасці ад змены сітуацыі на нафтавым рынку прадугледжваецца магчымасць карэкціроўкі цэн на нафтапрадукты як у бок іх павелічэння, так і зніжэння. Пры гэтым прадугледжваецца паступовы выхад на ўзровень цэн, супастаўны з дзейным на расійскім рынку. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў адпаведнасці са зменамі сусветных цэн на нафту, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя заводы".

Паводле інфармацыі канцэрна, сярэдняя цана на нафту маркі Urals за студзень—люты 2018 года павялічылася на 23,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 65,99 долара ЗША за бараль.

На 10 сакавіка ў сумежных рэгіёнах Расіі кошт бензіну быo вышэйшы, чым у Беларусі, на 7—10%, дызпаліва — на 6—8%. Цэны на ўкраінскім рынку перавышалі беларускія ў 1,5 разу, на балтыйскім і польскім — у 2 разы.

Цяперашняе падаражанне стане трэцім з пачатку года. Першае адбылося 8 лютага, калі кошт паліва вырас на 2 капейкі. У 2017 годзе цана на паліва павялічвалася сем разоў, а да гэтага больш за два гады (пасля 13 студзеня 2015 года) не змянялася.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН