Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/14/946911_946912/
Дата раздрукоўкі: 23.06.2018 12:57
14.03.2018 17:07 Грамадства

У рамках праверкі Узброеных сіл праводзіцца кантроль стану ваеннай тэхнікі ў Гомелі, Асіповічах, Лапічах і ва Урэччы

Мінск, 14 сакавіка. У рамках праверкі Узброеных сіл Беларусі, якая пачалася на гэтым тыдні, праводзіцца кантроль тэхнічнага стану ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якая ўтрымліваецца ў арсеналах і на базах, паведамілі БелаПАН у Міністэрстве абароны.

Цяпер у рамках ажыццяўлення кантролю тэхнічнага стану УВТ працуюць чатыры брыгады. Правяраецца тэхніка ў Гомелі і Асіповічах (Магілёўская вобласць), пасёлку Лапічы (Асіповіцкі раён) і гарадскім пасёлку Урэчча (Любанскі раён). Спецыялістамі правяраюцца ракетна-артылерыйскае ўзбраенне, сродкі сувязі, ракеты, бранятанкавае ўзбраенне. Таксама з выкарыстаннем кантрольна-праверачнай апаратуры правяраюцца зенітныя кіраваныя ракеты ЗРК "Аса", "Страла-10" і ПЗРК.

Правяраючыя адзначаюць, што тэхніка захоўваецца і абслугоўваецца ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі.

Для больш дбайнай праверкі прыцягнутыя спецыялісты прадпрыемстваў Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Аб`ёмы правяранай тэхнікі складаюць каля 10% ад тэхнікі, якая захоўваецца ў арсеналах і на базах. Па выніках праверкі, у залежнасці ад стану тэхнікі, яе колькасць будзе павялічана або паменшана, паведамілі ў Мінабароны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН