Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/14/eu_946897_946898/
Дата раздрукоўкі: 23.06.2018 13:01
14.03.2018 16:38 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Лукашэнка — Меркель: Беларусь і надалей будзе заставацца надзейным партнёрам Германіі

Мінск, 14 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ангелу Меркель з пераабраннем на пасаду канцлера Германіі.

"Перакананы, што ваш выключны аўтарытэт, багаты палітычны вопыт будуць спрыяць далейшаму развіццю краіны і ўмацаванню яе пазіцый на міжнароднай арэне. Спадзяюся, што новы ўрад ФРГ на чале з вамі працягне курс на пашырэнне беларуска-германскага дыялогу ў розных сферах і падтрымку працэсу нармалізацыі адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам", — гаворыцца ў віншаванні, якое прыводзіць прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і надалей будзе заставацца надзейным партнёрам Германіі, у тым ліку ў сумесных намаганнях па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу і забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН