Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/14/eu_946932_898969/
Дата раздрукоўкі: 22.06.2018 02:28
14.03.2018 18:59 Палітыка, Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

МЗС Беларусі выклікала пасла Літвы ў сувязі з адсутнасцю аператыўнай інфармацыі аб здарэнні на Ігналінскай АЭС у снежні 2017 года

Мінск, 14 сакавіка. Пасол Літвы Андрус Пулокас 14 сакавіка выкліканы ў МЗС Беларусі ў сувязі з паведамленнямі ў СМІ пра інцыдэнт з радыеактыўнымі матэрыяламі ў канцы снежня 2017 года падчас работ па вывадзе з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС.

"Паслу Літвы была ўручаная нота, у якой беларускі бок выказвае занепакоенасць у сувязі з адсутнасцю аператыўнай інфармацыі аб здарэнні на Ігналінскай АЭС", — паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

"Беларусь зыходзіць з таго, што прынцыпы транспарэнтнасці і адказнасці за забеспячэнне культуры ядзернай бяспекі ў роўнай ступені прымяняюцца да любой ядзернай дзейнасці, уключаючы працэс вываду з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС", — падкрэсліваецца ў рэлізе.

МЗС "заклікала Літву правесці дбайнае расследаванне здарэння і праінфармаваць беларускі бок аб выніках расследавання".

З прычыны непасрэднай блізкасці Ігналінскай АЭС да мяжы беларускі бок "разлічвае надалей на атрыманне ад літоўскага боку аператыўнай інфармацыі аб усіх інцыдэнтах на ядзерных аб'ектах і/або з ядзернымі матэрыяламі, якія патэнцыйна могуць прывесці да радыеактыўных выкідаў".

"Гэтая інфармацыя была таксама даведзеная да кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі і перададзеная ў адпаведныя еўрапейскія структуры праз пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры Еўрапейскім саюзе", — паведамляе МЗС.

Літва, у сваю чаргу, раней неаднаразова абвінавачвала беларускія ўлады ў спробах схаваць праблемы пры будаўніцтве АЭС у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН