Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/15/947093_123456/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 17:17
15.03.2018 21:23 Эканоміка

У Оршы плануецца стварыць тэхнапарк

Мінск, 15 сакавіка. У Оршы плануецца стварыць тэхнапарк, заявіў старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін 15 сакавіка ў Оршы на прыёме грамадзян у райвыканкаме.

Як паведамляе прэс-служба ДКНТ, адказваючы на пытанні наведвальнікаў аб развіцці інавацыйнай інфраструктуры і інавацыйнага прадпрымальніцтва, Шумілін паведаміў, што ў дзяржкамітэце прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні тэхнапарка ў Оршы. "Развіццё інавацыйнай інфраструктуры — адно з найважнейшых напрамкаў дзяржаўнай інавацыйнай палітыкі. Зараз у нас сфарміравана развітая сетка суб'ектаў гэтай інфраструктуры, якая ахоплівае 24 суб'екты, у тым ліку 14 навукова-тэхналагічных паркаў. Тэхнапаркі будуць стварацца не толькі ў абласных цэнтрах рэспублікі, але і буйных раённых цэнтрах, у тым ліку і Оршы", — растлумачыў ён.

Шумілін адзначыў, што на гэтым тыдні прэзідэнтам быў падпісаны ўказ №105, які ўдасканальвае ўмовы для развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку навукова-тэхналагічных паркаў. Дакументам прадугледжваецца прыняцце шэрагу сістэмных мер у гэтай сферы для развіцця рэгіянальных інавацыйных пляцовак і інавацыйных арганізацый, якія знаходзяцца на пачатковай стадыі развіцця.

У рамках сустрэчы ў Аршанскім райвыканкаме Шумілін таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам выканаўчага камітэта пытанні інавацыйнага развіцця рэгіёна і, у прыватнасці, ход рэалізацыі праектаў у рамках дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады. Адзін з праектаў праграмы — вытворчасць сучаснага металарэзнага і дапаможнага інструмента з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў, які выконваецца на ААТ "Аршанскі інструментальны завод". Новая для Беларусі прадукцыя з'явіцца і на ААТ "Завод "Легмаш", дзе плануецца арганізаваць вытворчасць тэхналагічнага абсталявання і камплектуючых вырабаў для нафтагазавай прамысловасці. У рамках дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця рэалізуецца таксама праект у РУП" Талачынскі кансервавы завод". Там плануецца будаўніцтва цэха хуткага замарожвання (стварэнне вытворчасці хутказамарожанага прадукту з бульбы).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239