Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/15/947114_947115/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 17:55
15.03.2018 16:38 Эканоміка, Фінансы, Грамадства

Белстат: Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за год выраслі на 7,8%

Мінск, 15 сакавіка. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі (за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2018 года склалі 107,8% да ўзроўню студзеня 2017 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,6%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,4%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 24,5%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,5%.

Як паведамлялася, па выніках 2017 года рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі выраслі на 2,4%. Рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва намеціўся ўжо па выніках дзевяці месяцаў 2017 года. Да гэтага рэальныя грашовыя даходы насельніцтва працягвалі падаць больш за два гады. Пры гэтым з пачатку 2017 года тэмп іх падзення запаволіўся. Калі ў цэлым за 2016 год прыбыткі насельніцтва знізіліся на 6,9%, то ў студзені 2017-га да аналагічнага леташняга перыяду — на 4,5%, у студзені—лютым — на 3,1%, у студзені—сакавіку — на 2,2%, у студзені—красавіку — на 1,6%, студзені—маі — на 1,2%, студзені—чэрвені — на 0,8%, студзені—ліпені — на 0,5%, студзені—жніўні — на 0,1%.

У студзені—верасні 2017 года тэндэнцыя змянілася — яны выраслі на 0,4%, студзені—кастрычніку — на 0,9%, студзені—лістападзе — на 1,5%.

Паводле звестак Белстата, рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2018 года ў параўнанні са студзенем 2017-га павялічылася на 13,8%. Разам з тым сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў студзені ў параўнанні са снежнем 2017 года знізілася на 136,3 рубля (на 13,7%) і склала 859 рублёў. У студзені 2017 года яна была роўная 720,7 рубля, у лютым — 716,5, сакавіку — 770,6, красавіку — 776,7, маі — 795,2, чэрвені — 819,3, ліпені — 827,5, жніўні — 844,4, верасні — 831,3, кастрычніку — 841, лістападзе — 836,9, снежні — 995,3 рубля.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239