Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/15/947122_123456/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 17:27
15.03.2018 19:43 Эканоміка

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі павялічылася на 2%

Мінск, 15 сакавіка. У студзені — лютым 2018 года ў Беларусі ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх фермерскіх гаспадарках і гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў цяперашніх цэнах склала 1 млрд 612,3 млн рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб'ём вытворчасці сельгаспрадукцыі ў параўнанні са студзенем — лютым 2017 года ў супастаўных цэнах вырас на 2%. У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 1млрд 547,3 млн рублёў, што ў супастаўных цэнах на 2,4% больш, чым у адпаведным леташнім перыядзе.

Белстат паведамляе, што ў гаспадарках усіх катэгорый выраблена (вырашчана) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 297,9 тыс. тон, што на 0,8% больш, чым за студзень — люты 2017 года, малака выраблена 1 млн 127,8 млн тыс. тон (на 3,8% больш), яек — 523,3 млн. штук (на 1,2% больш).

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 282,2 тыс. тон і ў параўнанні са студзенем — лютым мінулага года павялічылася на 1,3%. Малака выраблена 1 млн 098,5 тыс. тон, што на 4,1% больш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года, яек — 468,6 млн. штук (на 0,6% больш).

На 1 сакавіка ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,3 млн. галоў, што ў параўнанні з аналагічнай датай папярэдняга года больш на 1,1%, у тым ліку кароў — 1,4 млн. галоў (на 0,3% больш). Колькасць свіней склала 2,7 млн. галоў, ці 97% да ўзроўню адпаведнай даты папярэдняга года.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239