Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/16/947205/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2018 03:44
16.03.2018 10:20 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Краўчанка наведвае з візітам Францыю

Мінск, 16 сакавіка. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка 15—16 сакавіка наведвае з візітам Францыю, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

У рамках візіту адбылася сустрэча Краўчанкі з дзяржаўным сакратаром МЗС Францыі Жанам Батыстам Лемуанам. Яны абмеркавалі развіццё двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку па лініі Усходняга партнёрства, пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

"Значная ўвага была нададзена падрыхтоўцы трэцяга пасяджэння сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое мае адбыцца ў гэтым годзе ў Мінску. Бакі таксама абмеркавалі пытанні ажыццяўлення ў Беларусі інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца з удзелам французскіх кампаній, перспектывы пашырэння кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў абедзвюх краін", — паведамляе прэс-служба МЗС.

Двухбаковае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый былі падрабязна абмеркаваны падчас кансультацый Краўчанкі з дырэктарам дэпартамента кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Флоранс Манжан. Яны таксама ўзгаднілі крокі, накіраваныя на актывізацыю дыялогу ў галінах палітыкі, эканомікі і культуры.

Падчас сустрэч са старшынёй групы дружбы "Францыя—Беларусь" Сената Францыі Шарлем Гене і са старшынёй камісіі па еўрапейскіх справах Жанам Бізэ, а таксама з віце-старшынёй Нацыянальнай асамблеі Францыі Кароль Бюро Банар і са старшынёй групы дружбы "Францыя—Беларусь" Нацыянальнай асамблеі Францыі Крыстофам Лёжэнам Краўчанка абмеркаваў развіццё двухбаковых адносін, магчымасці пашырэння міжпарламенцкіх сувязей, перспектывы развіцця кантактаў паміж рэгіёнамі дзвюх краін у галінах эканомікі і культуры.

Падчас візіту таксама запланавана сустрэча са старшынёй аднаго з найбуйнейшых аналітычных цэнтраў Францыі, дырэктарам Французскага Інстытута міжнародных адносін Томасам Гамарам.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН