Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/16/947356_947357/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 18:09
16.03.2018 19:09 Эканоміка

У студзені—лютым аб'ём беларускага ВУП вырас на 5,6%

Мінск, 16 сакавіка. Паводле звестак Белстата, аб'ём ВУП у студзені—лютым 2018 года ў бягучых цэнах склаў 17,2 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 105,6% да ўзроўню першых двух месяцаў 2017 года.

Прырост ВУП у студзені 2018-га да студзеня 2017-га быў на ўзроўні 4,6%.

Даведка БелаПАН. У 2017 годзе ВУП павялічыўся на 2,4% пры прагнозе 1,7%. У гэтым годзе ўрад разлічвае на тэмп росту ВУП на ўзроўні 103,5%. У 2016 годзе ВУП скараціўся на 2,6%, у 2015-м — на 3,9%, у 2014-м — вырас на 1,6%.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239