Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/16/eu_947217_123456/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 16:37
16.03.2018 11:51 Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Беларуская дэлегацыя на чале з кіраўніком "Беллегпрама" знаходзіцца з візітам у Бельгіі

Мінск, 16 сакавіка. Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй канцэрна "Беллегпрам" Мікалаем Яфімчыкам 15—17 сакавіка знаходзіцца з візітам у Бельгіі, паведаміла прэс-служба канцэрна.

У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі: намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Корчык, генеральны дырэктар ААТ "Палессе" Таццяна Лугіна, прадстаўнікі ААТ "Гомсельмаш" і ААТ "МТЗ".

Асноўная задача візіту — абмеркаванне з дзеючымі і патэнцыяльнымі бельгійскімі партнёрамі перспектыў узаемадзеяння па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў 2018 годзе.

15 сакавіка ў пасольстве Беларусі ў Бельгіі прайшла сустрэча Яфімчыка з прадстаўнікамі кампаніі AGC Glass.

На час візіту запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі Linificio, ганаровым консулам і бельгійскімі прадпрымальнікамі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239