Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/17/947394_947395/
Дата раздрукоўкі: 09.08.2020 16:58
17.03.2018 13:39 Эканоміка

У Беларусі ўводзяцца сезонныя абмежаванні на праезд цяжкавагавага транспарту

Мінск, 17 сакавіка. У Беларусі з 25 сакавіка па 20 красавіка будуць дзейнічаць сезонныя абмежаванні нагрузак ад 6 т да 9 т на адзіночную вось аўтамабіляў на некаторых участках рэспубліканскіх дарог. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства транспарту і камунікацый № 5 ад 26 лютага 2018 года, якая афіцыйна апублікавана 17 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца пры праездзе па платных рэспубліканскіх аўтадарогах (участках платных рэспубліканскіх аўтадарог). Яны таксама не закрануць транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бетонных і асфальтабетонных сумесяў, бітумаў дарожных, небяспечных грузаў, скорапсавальных грузаў, збожжа, камбікармоў, насення рапсу.

Летні перыяд дзеяння абмежаванняў працягнецца з 21 мая па 31 жніўня. У гэты час максімальна дапушчальная нагрузка на адзіночную вось складзе не больш за 6 т на рэспубліканскіх дарогах з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэйшай за 25 градусаў.

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239