Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/18/947208_123456/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 03:37
18.03.2018 12:00 Эканоміка

БЧ у студзені—лютым павялічыла пасажыраперавозкі амаль на 2%, грузаперавозкі — больш чым на 20%

Мінск, 18 сакавіка. У студзені—лютым 2018 года ва ўсіх відах зносін Беларуская чыгунка перавезла 10,3 млн пасажыраў, што на 1,7% больш, чым у студзені—лютым 2017 года. Пасажыраабарот склаў 830 млн (на 0,8% больш да аналагічнага леташняга перыяду). Аб'ём пасажырскіх перавозак забяспечаны ва ўсіх відах зносін.

Аб'ём перавозак пасажыраў за люты 2018 года склаў 4,9 млн чалавек, на 1,1% больш, чым у лютым 2017 года.

Паводле папярэдніх даных Беларускай чыгункі, у студзені—лютым гэтага года перавезена 24,1 млн тонаў грузаў, на 20,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

За люты 2018 года чаканы аб'ём перавозак грузаў складае 12 млн тон, або на 13,7% больш за ўзровень лютага 2017 года.

Акрамя таго, паводле аператыўных даных, у студзені—лютым 2018 года БЧ забяспечыла пагрузку прыкладна 14 млн тон грузаў (на 22,3% больш, чым у студзені—лютым 2017 года). У лютым пагрузка грузаў па дарозе павялічылася на 13,2% да ўзроўню лютага 2017 года.

У лютым гэтага года тарыфны грузаабарот склаў амаль 4 млрд тарыфных т-км, або на 13,9% больш, чым у лютым мінулага года. За два месяцы 2018 года тарыфны грузаабарот узрос на 21,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239