Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/19/947573_123456/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 06:49
19.03.2018 15:19 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка па тэлефоне павіншаваў Пуціна з пераабраннем на чарговы тэрмін

Мінск, 19 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка патэлефанаваў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і яшчэ раз асабіста павіншаваў яго з пераабраннем на чарговы тэрмін.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзвюх дзяржаў таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым узроўні, перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах. У прыватнасці, на парадку дня стаіць правядзенне пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Бакі дамовіліся, што яно адбудзецца ў Мінску, тэрміны мерапрыемства будуць узгоднены ў рабочым парадку.

У ходзе гутаркі таксама былі закрануты "актуальная тэматыка беларуска-расійскіх адносін, пытанні, якія патрабуюць першачарговай ўвагі, у тым ліку па лініі Еўразійскага эканамічнага саюза, у органах якога Расія старшынствуе ў 2018 годзе". Суразмоўцы адзначылі "важнасць далейшых паслядоўных крокаў па ўдасканаленні шматбаковай работы ў гэтым інтэграцыйным аб`яднанні, у тым ліку зняцця наяўных бар`ераў і абмежаванняў".

Як паведамлялася, сёння раніцай, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, Лукашэнка накіраваў Пуціну віншаванне з "пераканаўчай перамогай".

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239