Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/19/eu_947560_864793/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 07:12
19.03.2018 14:08 Эканоміка, Фінансы, Беларусь — Еўрасаюз

Віцэ-прэм`ер Калінін на сустрэчах у Мінску абмеркаваў магчымасць адкрыцця авіязносінаў са Славакіяй, а таксама супрацоўніцтва з ЕБРР і Сусветным банкам

Мінск, 19 сакавіка. Магчымасць адкрыцця рэгулярных авіязносін паміж Беларуссю і Славакіяй абмеркаваная 19 сакавіка на сустрэчы намесніка прэм`ер-міністра Анатоля Калініна з паслом Славакіі ў Беларусі Ёзафам Мігашам.

Як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, "падчас перамоў абмяркоўваліся пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку ў галіне развіцця транспартнай інфраструктуры".

Калінін таксама правёў сустрэчу з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) у Беларусі Аляксандрам Піваварскім. "У межах сустрэчы бакі абмеркавалі ход рэалізацыі наяўных праектаў і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў муніцыпальным сектары, а таксама ход рэалізацыі шэрагу інфраструктурных праектаў. Разгледжаныя праблемныя пытанні, вызначаныя першачарговыя мерапрыемствы, неабходныя для далейшага плённага супрацоўніцтва і рэалізацыі запланаваных праектаў", — падкрэслілі ў прэс- службе.

Акрамя таго, віцэ-прэм`ер сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка Аляксандрам Крэмерам. "Абмеркаваныя шэраг актуальных пытанняў, якія тычацца ходу рэалізацыі наяўнага праекта ў сектары водазабеспячэння і водаадвядзення, падрыхтоўкі новага комплекснага праекта ў сферы ЖКГ, а таксама фінансавага ўдзелу банка ў рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрнага жыллёвага фонду і аказання кансультацыйных паслуг у гэтай сферы", — адзначаецца ў рэлізе. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі запланаванага на май візіту ў Беларусь выканаўчых дырэктараў банка.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239