Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/20/947675_501479/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 06:26
20.03.2018 09:42 Палітыка, Эканоміка

Пасол Беларусі абмеркаваў з прадстаўніком Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі перспектывы развіцця супрацоўніцтва

Мінск, 20 сакавіка. Перспектывы развіцця супрацоўніцтва абмеркавалі 19 сакавіка на сустрэчы пасол Беларусі Сяргей Алейнік і дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Грэг Хэндс.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі разгледзелі актуальныя пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, дыверсіфікацыі экспартных і інвестыцыйных патокаў, пашырэння ўзаемадзеяння па лініі Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі і МЗС Беларусі.

Згодна са звесткамі прэс-службы МЗС, Вялікабрытанія знаходзіцца ў пяцёрцы найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі з агульным аб`ёмам тавараабароту 2,65 млрд долараў ЗША ў 2017 годзе (рост 214,4%). Экспарт з Беларусі склаў 2,4 млрд долараў (рост — 223%), імпарт — 249 млн долараў (рост 156,4%). Вялікабрытанія займае другое месца сярод краін — інвестараў у эканоміку Беларусі з агульным аб`ёмам інвестыцый 2,6 млрд долараў ЗША ў 2017 годзе.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239