Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/20/947708_947709/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 03:06
20.03.2018 13:37 Палітыка, Грамадства, Культура

Лукашэнка: Усе дзяржавы і нацыі перыядычна праходзяць праз выпрабаванне так званай чарнухай

Мінск, 20 сакавіка. У сучасным грамадстве папулярныя або, па меншай меры, набіраюць шмат праглядаў "хіты", якія складана аднесці да мастацтва. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 20 сакавіка на сустрэчы з прадстаўнікамі таленавітай моладзі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Нават мне няёмка некаторыя рэчы тут паўтараць у гэтай аўдыторыі, тое, што мы бачым асабліва ў інтэрнэце, — сказаў ён. — На жаль, вось так мы літаральна за 20 з лішнім гадоў перавярнулі ўсё грамадства, і лічылі, што гэта лепш, гэта свабода. Вось атрымалі вынік. Таму для мяне вельмі каштоўная ваша творчасць — яна не такая".

Паводле слоў Лукашэнкі, усе дзяржавы і нацыі перыядычна праходзяць праз выпрабаванне так званай чарнухай. "Тэрмін непрыгожы, але такая яго сутнасць. Як гэта працуе, вы ў поўнай меры адчулі на сабе і ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, і цяпер па асобных кірунках, на жаль, лепш не стала. І менавіта з гэтай прымітыўнай "культуры" пачаўся распад моцнай дзяржавы", — адзначыў ён.

Прапаганда амаральнасці, скажэнне гісторыі, нецэнзурная лексіка, залішні натуралізм сцэн жорсткасці і гвалту ў літаратуры, кіно і драматургіі не былі вынаходствам таго часу, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Песімістычнае, страшнае мастацтва, якое шакіруе, існавала заўсёды і часта руйнавала цэлыя цывілізацыі знутры, дадаў ён.

У Беларусі, паводле слоў Лукашэнкі, людзі самі ледзь не сталі сведкамі таго, як пагарда да мінулага, адмаўленне сучаснасці і нявер'е ў будучыню прыводзяць да самазнішчэння нацыі. "Былі страчаны ідэалы, пачуццё ўласнай годнасці, вера ў сябе, а з імі — сіла, незалежнасць, бяспека краіны, як унутраная, так і знешняя", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Каб пераламаць гэтую сітуацыю, у Беларусі зрабілі ўсё для таго, каб захаваць лепшую культурную спадчыну эпохі і выхаваць на ёй новыя пакаленні, лічыць Лукашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239