Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/20/947747_947748/
Дата раздрукоўкі: 11.05.2021 00:00
20.03.2018 15:01 Грамадства

Лукашэнка: Нагрузка ў школах не павінна быць роўная студэнцкай

Мінск, 20 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка супраць таго, каб нагрузка ў школах была роўная студэнцкай. Пра гэта ён заявіў 20 сакавіка, адказваючы на пытанні творчай моладзі ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.

Лукашэнка акцэнтаваў увагу на праблеме залішняй нагрузкі школьнікаў. "Не трэба перагружаць дзяцей, не трэба іх рабіць у школе студэнтамі", — цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

На яго думку, у школах трэба выкладаць тое, што застанецца ў галаве пасля ўваходжання ў дарослае самастойнае жыццё.

Вучні старэйшых класаў праводзяць у школе па шэсць-сем гадзін, некалькі гадзін ідзе на падрыхтоўку дамашняга задання. На спорт і хобі ў сучасных дзяцей часта не застаецца часу, заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што праблемы ёсць і ў ВНУ, дзе цяпер скарачаюцца тэрміны падрыхтоўкі па шэрагу спецыяльнасцяў. Лукашэнка лічыць, што якасць адукацыі ВНУ неабходна павышаць. "ВНУ павінна быць ступенькай да практычнай дзейнасці", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239