Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/20/947760_947761/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 03:26
20.03.2018 15:30 Палітыка, Грамадства

Мінгарвыканкам не дазволіў аргкамітэту святкавання 100-годдзя БНР шэсце ад Купалаўскага сквера да опернага тэатра — месца правядзення мітынгу і канцэрта

Мінск, 20 сакавіка. Улады Мінска не дазволілі арганізатарам святкавання 100-годдзя БНР правесці кароткае шэсце ад Купалаўскага сквера да опернага тэатра — месца санкцыянаваных мітынгу і канцэрта. Пра гэта стала вядома 20 сакавіка пасля наведвання Мінгарвыканкама прадстаўнікамі аргкамітэта.

Заяўка на правядзенне 25 сакавіка мітынгу і канцэрта каля опернага тэатра была пададзена ў гарвыканкам 28 лютага ад імя пяці арганізацый — Аб'яднанай грамадзянскай партыі, аб'яднання "БНФ "Адраджэньне", руху "За Свабоду", Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і асветніцкай установы "Амарока". Разам з ёй быў перададзены дадатковы зварот з просьбай дазволіць правядзенне паўгадзіннага шэсця ад Купалаўскага сквера да опернага тэатра.

Дазвол на правядзенне мітынгу і канцэрта ўлады далі 2 сакавіка.

Як паведаміў БелаПАН старшыня руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, 20 сакавіка прадстаўнікоў аргкамітэта запрасілі ў гарвыканкам, каб паведаміць аб забароне шэсця. "Яны разгледзелі наш зварот у рамках фармальных патрабаванняў заканадаўства, якому правядзенне шэсця не адпавядала, і, натуральна, далі адмову", — сказаў Губарэвіч.

"Але мы не канцэнтруемся на тым, што адмоўлена ў правядзенні шэсця, — дадаў ён. — Мітынг і канцэрт пройдуць каля опернага тэатра. Самае важнае — правесці гэта святочнае мерапрыемства на найвышэйшым узроўні".
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239