Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/20/947864_123456/
Дата раздрукоўкі: 29.11.2020 13:53
20.03.2018 20:54 Палітыка

Лукашэнка: Рускія розныя бываюць, дык і мы ж не святыя

Мінск, 20 сакавіка. "Рускія — гэта нашы браты. Яны розныя, бываюць добрыя і дрэнныя", — заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з творчай моладдзю 20 сакавіка ў Мінску.

"Бывае, і малако не пускаюць, і цукар не дазваляюць там прадаць, і нафту перакрыюць, і газ. Усякае бывае. Я гэта ўсё перажыў спаўна. Дык і мы ж не святыя", — прыводзіць словы афіцыйнага лідара дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.

"На тое ёсць палітыкі, каб мы маглі ўрэгуляваць гэтыя пытанні. Але гэта не значыць, што гэта нашы ворагі, — падкрэсліў ён. — Нам хто перш за ўсё руку дапамогі працягне? Рускія. Няважна, якая прычына ў аснове гэтага будзе ляжаць. Яны да гэтага часу баяцца страціць Беларусь".

Лукашэнка заявіў, што ён больш чым хто-небудзь з'яўляецца прыхільнікам суверэнітэту і незалежнасці Беларусі: "Таму што гэта мая работа. Я як галоўны тут кіраўнік павінен забяспечыць суверэнітэт і бяспеку".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239