Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/21/947918_447856/
Дата раздрукоўкі: 29.11.2020 13:30
21.03.2018 12:38 Палітыка, Грамадства

У Мінску затрыманы Вячаслаў Сіўчык

Мінск, 21 сакавіка. Сустаршыня руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык затрыманы 21 сакавіка ў Мінску, паведаміла ў "Фэйсбуку" Алена Талстая, яшчэ адзін сустаршыня арганізацыі.

Вячаслаў Сіўчык — прыхільнік апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які плануе правесці 25 сакавіка ў цэнтры сталіцы шэсце, забароненае Мінгарвыканкамам. Рух салідарнасці "Разам" падтрымлівае ідэю правядзення шэсця.

(Будзе дапоўнена.)
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239