Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/21/947923_889652/
Дата раздрукоўкі: 27.11.2020 02:51
21.03.2018 13:12 Палітыка, Грамадства

У Мінску затрыманыя апазіцыйныя палітыкі Някляеў, Сіўчык і Вінярскі

Мінск, 21 сакавіка. Паводле звестак праваабаронцаў, 21 сакавіка ў Мінску затрыманыя апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Максім Вінярскі — прыхільнікі правядзення 25 сакавіка шэсця, забароненага Мінгарвыканкамам.
Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса (арганізацыя не зарэгістраваная ў Беларусі) Уладзімір Някляеў знаходзіцца ў Ленінскім РУУС Мінска. Не выключана, што падставай для яго затрымання стаў 10-сутачны адміністрацыйны арышт, які палітык атрымаў яшчэ ў лістападзе 2017 года, але да гэтага часу не адбыў. Да арышту Някляеў быў прыгавораны за заклікі да ўдзелу ў "Маршы абураных беларусаў 2.0" у кастрычніку мінулага года.

Сустаршыня руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, паводле інфармацыі праваабаронцаў, быў затрыманы ля свайго дома, яго адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Грамадскі актывіст Максім Вінярскі затрыманы на вуліцы падчас прагулкі з сабакам, ён дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна.

Зараз, згодна з наяўнай інфармацыяй, міліцыя шукае Мікалая Статкевіча, сустаршыню Беларускага нацыянальнага кангрэса. Статкевіч — ініцыятар забароненага шэсця ў Мінску 25 сакавіка.

20 сакавіка на сустрэчы з творчай моладдзю Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён не супраць дэманстрацый і вулічных шэсцяў. Аднак, дадаў ён, ні да чаго добрага яны не прыводзяць: "Не патрэбныя нам сёння гэтыя дэманстрацыі, вулічныя шэсці. Не таму, што я іх баюся. Пройдуць па вуліцы, па Мінску, ну загадзяць гэты горад — перажывем. Але адзін раз, другі, трэці раз, а потым будзе, як 20 гадоў таму назад", — сказаў Лукашэнка.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239