Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/22/947985_554786/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 10:00
22.03.2018 09:12 Эканоміка

Урад працягнуў ліцэнзаванне экспарту драўніны цвёрдаліставых парод

Мінск, 22 сакавіка. Урад працягнуў ліцэнзаванне экспарту драўніны цвёрдаліставых парод, паведаміла прэс-служба канцэрна "Беллеспаперапрам".

У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў ад 20 сакавіка № 206 "Беллеспаперапрам" узгадняе заяву аб выдачы ліцэнзіі на экспарт лесаматэрыялаў цвёрдаліставых парод пры наяўнасці заключанага паміж канцэрнам і арганізацыяй пагаднення аб умовах паставак лесаматэрыялаў цвёрдаліставых парод.

Гэтая мера з'яўляецца часовай і не мае характару забароны, адзначыла прэс-служба.

Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб прынятай меры, а таксама ўнесці на разгляд камісіі прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза аналагічных мер. Таксама МЗС даручана праінфармаваць Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб прыняцці гэтай пастановы.

Асноўныя пункты пастановы ўваходзяць у сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання і дзейнічаюць на працягу шасці месяцаў.

"Гэтыя абмежавальныя меры дзейнічаюць з 2012 года і абумоўленыя неабходнасцю падтрымання бесперабойнага забеспячэння перапрацоўчых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і мэблевай галін рэспублікі лесаматэрыяламі цвёрдаліставых парод", — растлумачылі ў канцэрне.

Як адзначыла прэс-служба, папярэднім дакументам, прынятым 28 кастрычніка 2016 года, вырашаны шэраг пытанняў. Так, дасягнутая стабільнасць у забеспячэнні перапрацоўчых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай і мэблевай галін краіны дэфіцытнай сыравінай (на працягу 2017 года на ўнутраны рынак ажыццёўленыя пастаўкі чарнавой мэблевай нарыхтоўкі ў аб'ёме парадку 2.825 куб. м). Выключаны ажыятажны попыт падчас біржавога гандлю на круглыя цвёрдаліставыя лесаматэрыялы, што закупляюцца ў тым ліку арганізацыямі канцэрна (каціравальныя цэны на працягу года знізілася прыкладна на 25%). Акрамя таго, спыненыя закупкі чарнавых мэблевых нарыхтовак па імпарце. Кантроль за выкананнем дзейных у краіне тэхнічных нарматыўна-прававых актаў, якія тычацца экспартаваных піламатэрыялаў, прыпыніў выкарыстанне не паводле прызначэння тэхналагічнай сыравіны пры вытворчасці экспартных лесаматэрыялаў.

"Дасягнутая галоўная мэта ўпарадкавання выкарыстання сыравіны і яе перапрацоўкі, гэта значыць экспарт лесаматэрыялаў пілапрадукцыі першаснай апрацоўкі з нізкім дадзеным коштам (чарнавая мэблевая нарыхтоўка) паводле вынікаў 2017 года скараціўся ў 2,1 разу, а экспарт пілапрадукцыі (паўфабрыкаты для паркету, пакрыцця падлогі) павялічыўся у 1,6 разу. Гэта пацвярджае эфектыўнасць увядзення ліцэнзавання вывазу гэтых лесаматэрыялаў, якое прымусіла экспарцёраў пераарыентаваць вытворчасць у бок павелічэння аб'ёмаў прадукцыі глыбокай перапрацоўкі з высокім дададзеным коштам", — лічаць у канцэрне.

На думку распрацоўшчыкаў дакумента, прыняцце пастановы стабілізуе сфармаваны парадак.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН