Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/22/948135_102017/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 06:14
22.03.2018 13:35 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША на таргах патаннеў больш як на капейку

Мінск, 22 сакавіка. 22 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0002 рубля і склаў 2,4088 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0140 рубля (0,71%) да 1,9483 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0164 рубля (0,48%) і склаў 3,4285 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты ўтрымліваецца блізка да максімумаў за некалькі месяцаў. Марка Brent таргуецца вышэй за 69 долараў за бараль.

У Расіі на ММВБ на 11.30 сярэднеўзважаны курс долара ЗША знізіўся на 0,66 рубля да 56,8391 расійскага рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239