Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/22/eu_948083_654123/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 06:39
22.03.2018 10:56 Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Больш за 30 іспанскіх кампаній узялі ўдзел у беларуска-іспанскім бізнес-форуме ў Таледа

Мінск, 22 сакавіка. Больш за 30 іспанскіх кампаній узялі ўдзел у форуме "Магчымасці вядзення бізнесу ў Беларусі", што адбыўся ў Таледа 21 сакавіка, паведамляе беларускае пасольства ў Іспаніі.

Арганізавалі бізнес-форум пасольства, Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Гандлёвая палата Таледа і Прадпрымальніцкая канфедэрацыя аўтаноміі Кастылія-ла-Манча.

Бізнес-форум сабраў прадстаўнікоў іспанскіх кампаній, якія спецыялізуюцца ў машынабудаванні, энергетыцы, аказанні кансалтынгавых паслуг, лёгкай і харчовай прамысловасці, фармацэўтыцы і іншых галінах.

Выступаючы на форуме, пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі Павел Латушка паведаміў пра магчымасці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Ён акцэнтаваў увагу на ўмовах і перавагах укладання інвестыцый у Беларусі, улічваючы членства краіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе і перспектывы выхаду іспанскіх бізнес-колаў на буйны рынак ЕАЭС.

Падчас бізнес-форуму Віцебскае аддзяленне БелГПП арганізавала прэзентацыю прамысловых і інвестыцыйных магчымасцяў рэгіёна, у прыватнасці ў сферах лагістыкі, вытворчасці шкловалакна, апрацоўкі лёну. Паводле вынікаў форуму адбыліся двухбаковыя перамовы з прадстаўнікамі іспанскіх кампаній.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239