Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/23/948305_986544/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 00:55
23.03.2018 11:06 Грамадства

Аўтобус з беларускімі грамадзянамі трапіў у аварыю ў Пскоўскай вобласці, ёсць пацярпелыя дзеці

Мінск, 23 сакавіка. Аўтобус з беларускімі грамадзянамі трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў Пскоўскай вобласці Расіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу УУС Пскоўскай вобласці.

У аварыі, што здарылася раніцай 23 сакавіка на 222-м км федэральнай трасы Санкт-Пецярбург — Невель, пацярпелі 18 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей.

Згодна са звесткамі паліцыі, кіроўца "ВАЗа-2107" выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтобусам Mercedes, які ехаў з Мінска ў Санкт-Пецярбург. Пасля сутыкнення аўтобус перакуліўся на бок. У ім знаходзіліся 50 чалавек, з іх 11 — дзеці. "Цяжкі стан у чацвярых, аказваем дапамогу, дыягназы не ставяцца за пяць хвілін. З тых, хто паступілі, — двое жыхароў Пскоўскай вобласці, астатнія беларусы", — паведаміў ТАСС галоўны ўрач пскоўскай абласной бальніцы Анатоль Волкаў.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

"Паводле наяўнай інфармацыі, загінулых у ДТЗ у Пскоўскай вобласці з турыстычным аўтобусам з Беларусі няма. 10 пацярпелых дастаўленыя ў лячэбныя ўстановы. Дыпмісія працягвае сачыць за сітуацыяй", — паведамляецца ў твітэр-акаўнце пасольства Беларусі ў Расіі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239