Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/23/948383_948384/
Дата раздрукоўкі: 23.07.2018 14:58
23.03.2018 17:24 Палітыка

Лукашэнка: Калі на тое будзе воля грузінскага кіраўніцтва, Пуцін будзе вырашаць расійска-грузінскія пытанні

Мінск, 23 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка бачыць перспектывы ўрэгулявання адносін паміж Расіяй і Грузіяй. Пра гэта ён заявіў 23 сакавіка ў Тбілісі ў інтэрв'ю грузінскаму тэлебачанню.

"Што тычыцца вашых адносін — мы закраналі і з прэзідэнтам, і з прэм'ер-міністрам адносіны Грузіі і Расіі, — я ўпэўнены, калі на тое будзе воля грузінскага кіраўніцтва, Уладзімір Пуцін гэтую праблему будзе вырашаць. Ён жа выдатна разумее, што гэта не праблема паміж народамі. Гэта праблема, якая павінна быць вырашана на ўзроўні ўладаў. І я ўпэўнены, што калі вы будзеце больш настойлівыя і адкрытыя адзін з адным у гэтым дыялогу, праблема будзе вырашацца", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы таксама падзяліўся меркаваннем аб тым, што прэзідэнт Расіі "настроены вырашаць праблемныя пытанні ў адносінах з шэрагам краін". "Павінен сказаць, што ў прэзідэнта Пуціна, я гэта заўважыў, у майго калегі і сябра, ён як быццам новае дыханне набыў. Я ўпэўнены, што пытанні, якія існуюць у Расіі не толькі з Беларуссю, але, дапусцім, з Грузіяй, ён поўны рашучасці іх вырашаць", — заявіў Лукашэнка.

"Разумееце, ён гатовы і будзе іх вырашаць, не кажучы ўжо пра Беларусь. Таму што я б нават не сказаў, што ў нас такія балючыя праблемы. Пытанні ўзнікаюць — канкурэнцыя, рыначная эканоміка, эканамічныя праблемы. Што тычыцца палітыкі, у нас няма такіх вострых праблем", — дадаў ён.

Лукашэнка таксама заявіў пра тое, што ён разлічвае на пазітыўнае развіццё беларуска-расійскіх адносін падчас новага прэзідэнцкага тэрміну Пуціна. "Я чакаю заўсёды пазітыву. З прэзідэнтам Пуціным мы размаўлялі адразу ж пасля выбараў. І мы натуральна закранулі нейкія пытанні на злобу дня, якія трэба вырашаць і якія, можа быць, нават не прэзідэнтаў пытанні. Але мы іх абмяркоўвалі, — сказаў ён . — У мяне добрыя адносіны з прэзідэнтам. Калі пытанні ўзнікалі і дзесьці назапашваліся, не было таго выпадку, каб мы не разрулілі сітуацыю. На жаль, назапашваюць пытанні і міністры, і ўрады з двух бакоў. Тады нам даводзіцца падключацца. На жаль. Гэтага быць не павінна. І мы часта аб гэтым гаворым на нашых сумесных беларуска-расійскіх мерапрыемствах, што міністры і ўрады павінны ўсё ж такі вырашаць пытанні і не выштурхоўваць іх на верхні ўзровень. Але гэта жыццё, нікуды ад гэтага не дзенешся".

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што "пытанні ў беларуска-расійскіх адносінах узнікаюць, і звязаныя яны з канкурэнцыяй, развіццём рыначнай эканомікі, але ў сферы палітыкі такіх праблем паміж бакамі няма".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН