Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/23/948386_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2018 11:13
23.03.2018 17:41 Эканоміка

Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грузіі Квірыкашвілі абмеркаваў падрыхтоўку кадраў для эканомік дзвюх краін

Мінск, 23 сакавіка. Беларусь і Грузія маюць намер заняцца сумеснай падрыхтоўкай кадраў для эканомік дзвюх краін. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 сакавіка ў Тбілісі на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні прэзідэнтамі дзвюх краін былі падпісаныя "гістарычныя дамоўленасці", і яшчэ раз падкрэсліў актыўную ролю грузінскага боку ў развіцці адносін. "Мы дамовіліся, што не проста будзем гандляваць, не проста ствараць сумесныя прадпрыемствы, але мы дамовіліся вучыць людзей", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Мы шырэй гэта будзем рабіць настолькі, наколькі вам гэта трэба. Можна прадаць тэхніку, тэхналогіі сюды прывезці, але, калі кампетэнцыі не будзе ў мясцовых людзей менавіта гэтым займацца, перспектыў мала", — дадаў Лукашэнка.

Ён таксама лічыць важным пры стварэнні сумесных прадпрыемстваў павялічваць лакалізацыю вытворчасці, для чаго патрэбныя падрыхтаваныя кадры. "Таму галоўнае, пра што мы дамовіліся, што следам за тэхналогіямі павінны ісці людзі, якіх неабходна падрыхтаваць", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Беларусь таксама гатова дапамагчы Грузіі ў развіцці сельскай гаспадаркі, у тым ліку сучаснымі тэхналогіямі, ствараючы навуковыя цэнтры, дадаў Лукашэнка.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН