Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/23/948387_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2018 10:42
23.03.2018 17:46 Грамадства, Эканоміка

Беларусь і Грузія падпісалі дарожную карту аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцынскай навукі

Мінск, 23 сакавіка. Падчас афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў Тбілісі 23 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Міністэрства працы, аховы здароўя і сацыяльнай абароны Грузіі падпісалі дарожную карту аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцынскай навукі.

"Дарожная карта прадугледжвае не толькі развіццё супрацоўніцтва ў фармацэўтыцы, але і ў сферы медыцынскіх тэхналогій, якія мы плануем сюды перанесці з дапамогай нашых калег", — адзначыў міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі, былі падпісаныя дамовы амаль на 1 млн даляраў на пастаўку ў Грузію лекавых прэпаратаў.

Асноўныя медыцынскія прадпрыемствы, якія экспартуюць прадукцыю ў Грузію, — гэта беларускія дзяржаўныя кампаніі РУП "Белмедпрэпараты", ААТ "Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў", УП "Мінскінтэркапс" і ААТ "Экзон".

На сустрэчах у рамках грузіна-беларускага бізнес-форуму было адзначана, што каля 160 лекавых беларускіх прэпаратаў маюць рэгістрацыю ў Грузіі і назіраецца рост іх паставак. Яшчэ 18 прэпаратаў знаходзяцца на рэгістрацыі.

Кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя адзначыў, што неабходна больш актыўна падключаць да супрацоўніцтва прыватны фармацэўтычны бізнес. "Патэнцыял там вельмі высокі", — падкрэсліў Малашка.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН