Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/23/948425_12345/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2018 10:53
23.03.2018 18:29 Эканоміка

БМЗ аднавіў выплаўку сталі пасля пажару

Мінск, 23 сакавіка. Металургічная вытворчасць Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне Гомельскай вобласці зарабіла ў штатным рэжыме, паведамляе прэс-служба прадпрыемства.

"22 сакавіка ў 7.38 была запушчана ў работу дугасталеплавільная печ № 1 (ДСП-1). Такім чынам, цяпер металургічная вытворчасць ААТ "БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу "БМК" працуе ў штатным рэжыме — трыма печамі", — адзначаецца ў рэлізе.

Як паведамлялася, вечарам 5 сакавіка на Беларускім металургічным заводзе здарыўся пажар, у выніку якога быў спынены тэхналагічны працэс выплаўлення сталі. Пажар быў ліквідаваны. Пацярпелых няма. Пашкоджаныя 30.600 пагонных метраў ізаляцыі электрычных кабеляў.

"У сувязі парушэннем электразабеспячэння заводу давялося часова спыніць працу дзвюх сталеплавільных печаў і некаторых участкаў дапаможнай вытворчасці. З-за таго што пажар адбыўся напярэдадні планавага спынення печаў, гэта мінімізавала вытворчыя страты прадпрыемства, але істотна павялічыла нагрузку на рамонтныя службы, якім адначасова прыйшлося займацца планавымі і аднаўленчымі работамі", — удакладнілі ў прэс-службе.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН