Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/24/948515_578962/
Дата раздрукоўкі: 24.04.2019 13:42
24.03.2018 12:13 Грамадства, Эканоміка

Лукашэнка: Праца работнікаў ЖКГ патрабуе не толькі адказнасці і прафесіяналізму, але і цярпення, умення ўзаемадзейнічаць з людзьмі

Мінск, 24 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі з прафесійным святам.

"Выконваючы сацыяльна значную працу, вы заўсёды імкнецеся да дасягнення галоўнай мэты — стварэння камфортнай і годнага жыцця людзей у гарадах і вёсках. Ад якасці жыллёва-бытавых умоў, аператыўнасці аказання паслуг значна залежыць штодзённы настрой мільёнаў нашых суграмадзян", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка адзначыў, што праца работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ заслугоўвае асаблівай падзякі, яна патрабуе не толькі высокай адказнасці і прафесіяналізму, але і цярпення, умення працаваць з людзьмі ў самых няпростых сітуацыях.

"Упэўнены, што вы з поспехам вырашыце новыя пастаўленыя перад галіной задачы па мадэрнізацыі, капітальным рамонце, добраўпарадкаванні і ўкараненні сучасных механізмаў і тэхналогій", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Дзень работнікаў ЖКГ стаў афіцыйным святам у Беларусі ў 1998 годзе. У яго няма канкрэтнай даты — яго адзначаюць штогод кожную чацвёртую нядзелю сакавіка.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН