Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/24/948538_558746/
Дата раздрукоўкі: 21.09.2018 11:24
24.03.2018 14:19 Палітыка

Макей і Лаўроў абмеркавалі па тэлефоне пытанні расійска-беларускіх адносінаў

Мінск, 24 сакавіка. 24 сакавіка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, графікі двухбаковых кантактаў на розных узроўнях, а таксама правядзенне ў Мінску ў красавіку чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Акрамя таго, Макей і Лаўроў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН