Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/25/948621_948622/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 20:43
25.03.2018 12:04 Грамадства, Палітыка

У рэгіёнах Беларусі працягваюцца затрыманні грамадскіх актывістаў

Мінск, 25 сакавіка. У Маладзечне сёння каля 10 гадзін раніцы затрыманы грамадскі актывіст Анатоль Гмыза, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Паводле звестак мясцовых праваабаронцаў, Гмыза затрыманы нібыта для праверкі дакументаў. Цяпер ён знаходзіцца ў РАУС.

У Віцебску ў сваёй кватэры заблакаваны людзьмі ў цывільным заяўнік шэсця і мітынгу Уладзімір Кійко. Каля пад`езда яго дома стаіць аўтамабіль "УАЗ".

Актывіста Леаніда Аўтухова заблакавалі ў сваім доме ў Гарадку Віцебскай вобласці. Як стала вядома, яго тэрмінова выклікаюць сёння ў раённы аддзел міліцыі.

У Слоніме (Гродзенская вобласць) затрыманы член Слонімскага аб`яднання дэмакратычных сіл Іван Бядко, які збіраўся ехаць у Мінск на рэйсавым аўтобусе.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН