Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/25/948624_887456/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 04:05
25.03.2018 12:02 Палітыка, Грамадства

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску міліцыя затрымлівае людзей

Мінск, 25 сакавіка. На плошчы Якуба Коласа ў Мінску міліцыя затрымлівае людзей.

Супрацоўнікі міліцыі падыходзяць тых, хто сядзіць на лаўках, і патрабуюць дакументы для праверкі. Людзей з кветкамі і бел-чырвона-белымі сцягамі праводзяць у аўтазакі.

Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч заклікаў людзей прыйсці сёння апоўдзень на плошчу Якуба Коласа, каб правесці несанкцыянаваны "Марш годнасці" ад плошчы да опернага тэатра, дзе адбудзецца дазволены ўладамі мітынг і канцэрт.

Сам Статкевіч затрыманы сёння пры выхадзе са свайго дома.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН