Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/25/948630_948631/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:40
25.03.2018 12:32 Палітыка, Грамадства

На плошчы Якуба Коласа працягваюцца затрыманні

Мінск, 25 сакавіка. На плошчы Якуба Коласа працягваюцца затрыманні.

Затрыманыя журналіст тэлеканала "Белсат" Ігар Ільяш, журналістка Любоў Лунёва, прадпрымальнік Сяргей Балыкін, а таксама некалькі пажылых людзей з бел-чырвона-белымі сцяжкамі.

Тры аўтазакі, куды пагрузілі больш за 30 затрыманых, паехалі. Міліцыя пачала запаўняць людзьмі чацвёрты аўтазак.

Нагадаем, нягледзячы на забарону, Мікалай Статкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў сабрацца на плошчы Якуба Коласа, каб правесці "Марш годнасці" да опернага тэатра, дзе пройдзе санкцыянаваны Мінгарвыканкамам мітынг і канцэрт з нагоды Дня Волі. Статкевіч быў затрыманы сёння раніцай каля свайго дома.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН