Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/25/948647_510246/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 03:38
25.03.2018 14:41 Грамадства, Палітыка

У Мінску ў дзень святкавання 100-годдзя БНР назіраюцца праблемы з мабільнай сувяззю

Мінск, 25 сакавіка. У Мінску абаненты некалькіх мабільных аператараў скардзяцца на праблемы з сувяззю.

Недаступнымі для сувязі апынуліся абаненты velcom, якія знаходзіліся апоўдні 25 сакавіка на сталічнай плошчы Якуба Коласа. У прыватнасці з праблемай адсутнасці мабільнай сувязі сутыкнуліся журналісты, якія асвятлялі спробу правядзення несанкцыянаванага шэсця ў гонар угодкаў БНР. Як вынікае з паведамленняў у сацыяльных сетках, праблема мае масавы характар.

Пры гэтым ні ў службе даведкі, ні ў прэс-службе тэлекамунікацыйнага аператара velcom БелаПАН не здолелі аператыўна растлумачыць прычыны праблем.

У найбліжэйшым да плошчы Якуба Коласа цэнтры продажу і абслугоўвання velcom карэспандэнту БелаПАН заявілі, што праблемы з сувяззю могуць быць звязаныя са "старэннем СІМ-карты ці сапсаваным тэлефонам", але канкрэтнага адказу не далі.

Не выключана, што праблемы звязаныя з дзеяннямі спецслужбаў, якія такім чынам спрабуюць стварыць праблемы СМІ пры асвятленні мерапрыемстваў да 100-годдзя БНР у Мінску 25 сакавіка, у прыватнасці не даць магчымасць весці відэатрансляцыі з месца падзей ў рэжыме анлайн.

Аператар velcom пачаў ажыццяўляць у Беларусі камерцыйную дзейнасць па аказанні паслуг мабільнай сувязі і продажы адпаведных тавараў 16 красавіка 1999 года. З лістапада 2007 года ўваходзіць у склад холдынга Telekom Austria Group, аднаго з вядучых тэлекамунікацыйных правайдараў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Колькасць абанентаў мабільнай сувязі velcom перавышае 4,8 мільёна.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН