Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/25/eu_948657_556987/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 07:23
25.03.2018 16:26 Палітыка, Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

Прэзідэнт Польшчы павіншаваў беларускі народ са 100-годдзем БНР

Мінск, 25 сакавіка. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў народ Беларусі са 100-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі.

"У 100-ю гадавіну гэтай падзеі ўсім беларусам, з якімі польскі народ аб'ядноўвае агульная гісторыя і культура, перадаю сардэчныя пажаданні дабрабыту і поспехаў у развіцці іх радзімы", — напісаў Дуда ў паведамленні, якое публікуе канцылярыя польскага прэзідэнта.

Дуда звярнуў увагу на тое, што юбілей абвяшчэння незалежнасці БНР адзначаюць дэмакратычныя колы, улады ў святкаванні не ўдзельнічаюць. Прэзідэнт Польшчы таксама адзначыў, што ўлады не дазволілі вулічнае шэсце ў Мінску, на чым настойвала частка апазіцыі. У выніку апошнімі днямі былі затрыманыя і прыгавораныя да арыштаў апазіцыйныя палітыкі і актывісты. У паведамленні, у прыватнасці, згадваюцца Уладзімір Някляеў і Вячаслаў Сіўчык.

Прэзідэнт Польшчы таксама нагадаў, што і год таму падчас вулічных акцый у Дзень Волі ў Беларусі былі затрыманыя некалькі сотняў чалавек.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН