Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/25/eu_948716_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 21:18
25.03.2018 21:09 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Прэзідэнт Польшчы павіншаваў беларускі народ са 100-годдзем БНР (папраўлена)

Мінск, 25 сакавіка. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў народ Беларусі са 100-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі.

"25 сакавіка была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. У 100-ю гадавіну гэтай падзеі ўсім беларусам, з якімі польскі народ аб'ядноўвае агульная гісторыя і культура, перадаю сардэчныя пажаданні дабрабыту і поспехаў у развіцці іх радзімы", — напісаў Дуда ў паведамленні, якое публікуе канцылярыя польскага прэзідэнта.

Між тым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ганарыцца падзеямі тых часоў не варта. 20 сакавіка на сустрэчы з творчай моладдзю ў Мінску ён заявіў: з аднаго боку, стваральнікі БНР хацелі незалежнасці для краіны, з іншага — "былі гатовыя прасіць у гэтай справе дапамогі ў каго заўгодна, аднак потым зноў бы апынуліся пад ботам". "Гэта была сумная старонка, і ў гісторыі многіх народаў такіх сумных старонак была маса", — сказаў афіцыйны лідар.

Тым не менш Мінгарвыканкам дазволіў прадстаўнікам дэмакратычных сіл правесці 25 сакавіка святочны мітынг і канцэрт з нагоды 100-годдзя абвяшчэння БНР. Шэсце ў цэнтры горада гарадскія ўлады забаранілі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН