Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/26/948790_879546/
Дата раздрукоўкі: 24.08.2019 18:36
26.03.2018 13:30 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля

Мінск, 26 сакавіка. 26 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0086 рубля (0,36%) і склаў 2,4114 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0013 рубля (0,07%) да 1,9474 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0053 рубля (0,16%) і склаў 3,4180 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны ўтрымліваюцца блізу максімумаў за некалькі тыдняў. Марка Brent таргуецца каля 70 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 панядзелка знізіўся на 10,33 капейкі, склаўшы 57,0039 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН