Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/03/27/949002_558877/
Дата раздрукоўкі: 20.03.2019 04:17
27.03.2018 13:21 Эканоміка

Міністэрства лічбавай эканомікі можа быць створанае ўжо сёлета

Мінск, 27 сакавіка. Ужо сёлета ў Беларусі можа быць створанае міністэрства лічбавай эканомікі, паведаміў журналістам 27 сакавіка пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кіраўнік апарату Савета міністраў Аляксандр Турчын.

Паводле яго слоў, Лукашэнка цалкам падтрымаў ідэю стварэння новага міністэрства і даручыў ураду ўнесці канкрэтную прапанову па гэтым пытанні — на базе чаго ствараць ведамства і якія функцыі яму перадаць.

"Кіраўнік дзяржавы тэрміны канкрэтныя не акрэсліў, але ўрад не будзе зацягваць з гэтым пытаннем, — цытуе Турчына БелТА. — Пэўныя напрацоўкі ў нас ёсць. Створаны савет па лічбавай эканоміцы, які ўзначальвае прэм'ер-міністр, мы ўжо абмяркоўвалі гэтае пытанне на гэтым савеце. Недзе праз два тыдні мы ў пашыраным складзе правядзем пасяджэнне савета, і ключавой тэмай будзе стварэнне міністэрства лічбавай эканомікі".

Гаворачы аб тэрмінах стварэння міністэрства, Турчын адзначыў: "Мы ставім сабе задачу — гэты год, прычым не канец, а больш хуткімі тэмпамі да гэтага рухацца".

Упершыню пра магчымасць стварэння міністэрства лічбавай эканомікі Лукашэнка заявіў 20 сакавіка на сустрэчы з творчай моладдзю ў Мінску. У прыватнасці кіраўнік дзяржавы паведаміў, што яму паступаюць прапановы аб стварэнні такога міністэрства і ён, хутчэй за ўсё, іх падтрымае.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН